Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/29/983150_983153_123456/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 15:16
29.11.2018 18:50 Палітыка

Беларускі пасол Мірончык уручыў даверчыя граматы каралю Нарвегіі Харальду V

Мінск, 29 лістапада. Пасол Беларусі ў Нарвегіі з рэзідэнцыяй у Стакгольме Дзмітрый Мірончык 29 лістапада ўручыў даверчыя граматы каралю Нарвегіі Харальду V.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, у межах цырымоніі адбылася традыцыйная аўдыенцыя ў кіраўніка нарвежскай дзяржавы. У ходзе гутаркі было адзначана, што аднаўленне пасля шасцігадовага перапынку акрэдытацыі беларускага пасла ў Нарвегіі прызначана садзейнічаць умацаванню кантактаў паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін і актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва па шырокаму колу напрамкаў, у першую чаргу — у эканоміцы і гуманітарнай сферы.

"Бакі з задавальненнем канстатавалі, што асаблівую ноту цеплыні нашым адносінам надаюць сямейныя повязі выбітных прадстаўнікоў беларускага і нарвежскага народаў Дар'і Домрачавай і Уле-Эйнара Бьёрндалена, а таксама творчасць Аляксандра Рыбака", — гаворыцца ў паведамленні.

Было адзначана, што маючыя адбыцца ў  2019 годзе II Еўрапейскія гульні з'яўляюцца лепшай падставай для нарвежскіх турыстаў скарыстацца перавагамі ўведзенага Беларуссю 30-дзённага бязвізавага рэжыму.

Мірончык праінфармаваў Харальда V, што Нарвегія займае першае месца па аб'ёмах гандлю з Беларуссю сярод краін Скандынавіі, пры гэтым двухбаковы тавараабмен носіць збалансаваны і ўзаемавыгадны характар.Напярэдадні аўдыенцыі ў кіраўніка нарвежскай дзяржавы Мірончык сустрэўся з намеснікам генеральнага сакратара МЗС Нарвегіі Торгаерам Ларсену і намеснікам шэфа пратакола знешнепалітычнага ведамства Зігвальдом Хаўге.

Бакі канстатавалі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым развіцці беларуска-нарвежскіх адносін, абмеркавалі графік і парадак дня маючых адбыцца найбліжэйшым часам мерапрыемстваў высокага ўзроўню па лініі супрацоўніцтва паміж МЗС.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239