Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/29/983158_123456/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 21:43
29.11.2018 18:33 Палітыка

Лукашэнка павіншаваў Саламэ Зурабішвілі з абраннем на пост прэзідэнта Грузіі

Мінск, 29 лістапада. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Саламэ Зурабішвілі з абраннем на пасаду прэзідэнта Грузіі.

"Беларуска-грузінскае супрацоўніцтва ў апошнія гады выйшла на якасна новы ўзровень, — цытуе тэкст віншавання прэс-служба прэзідэнта. — Трывалым падмуркам адносін з`яўляюцца ўзаемны давер і гістарычная дружба народаў Беларусі і Грузіі".

Лукашэнка выказаў упэўненасць, што працяг інтэнсіўных кантактаў па развіцці палітычных, эканамічных і гуманітарных сувязяў цалкам адпавядае інтарэсам дзвюх краін і будзе садзейнічаць умацаванню міждзяржаўнага дыялогу. Ён пажадаў Зурабішвілі добрага здароўя, а таксама рэалізацыі ўсіх задум і пачынанняў.

Незалежны кандыдат Саламэ Зурабішвілі, якую падтрымлівае кіруючая партыя "Грузінская мара", у другім туры прэзідэнцкіх выбараў 28 лістапада набрала 59,52% галасоў. Яе супернік Грыгол Вашадзэ, які прадстаўляе апазіцыйны рух "Сіла ў адзінстве", атрымаў 40,48%.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239