Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/29/983207_123456/
Дата раздрукоўкі: 15.07.2020 13:22
29.11.2018 20:41 Палітыка

Лукашэнка даў інтэрв'ю тэлеканалу "Расія 24"

Мінск, 29 лістапада. Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю расійскаму федэральнаму дзяржаўнаму інфармацыйнаму тэлеканалу "Расія 24". У якасці інтэрв'юера выступіў намеснік дырэктара тэлеканала "Расія 1" Сяргей Брылёў.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, у інтэрв'ю падымаліся пытанні эканамічнага развіцця Беларусі і асноўных драйвераў росту, тэматыка развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза, глабальнага парадку дня і міжнароднай палітыкі, цыфравізацыі на еўразійскай прасторы.

"Усё ў галовах. Ведаем, куды ісці, як ісці. Вопыт ўжо ёсць. Усё ж такі няхай не дзесяцігоддзе, але хутка пяць гадоў Еўразійскаму саюзу. Прыклад ёсць — розныя саюзы, у тым ліку Еўрапейскі саюз. Мы разумеем, што трэба рабіць, а што нельга, каб да Брэксіту не прыйсці, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Усё ўмеем, але нё ўсе робім. Вы ведаеце, мы самі ствараем праблемы: ствараюцца бар'еры ў гандлі, а мы ж дамаўляліся аб вольным руху капіталу, рабочай сілы, тавараў , паслуг і гэтак далей. І ўсюды — я Дзмітрыю Анатольевічу (Мядзведзеву. — БелаПАН.) з такім намёкам гаварыў — скразіць нацыянальны эгаізм у гандлі. Але мы ведаем, што гэтага быць не павінна".

Лукашэнка таксама падкрэсліў важнасць выканання ўсіх дасягнутых дамоўленасцей: "Жалезна трэба выконваць. У нас пакуль гэтага яшчэ не хапае".

Прэс-служба ўдакладняе, што асноўнай нагодай для інтэрв'ю паслужылі мерапрыемствы ў фармаце ЕАЭС на высокім і вышэйшым узроўнях. Гэта як сустрэча на ўзроўні прэм'ер-міністраў, якая нядаўна прайшла ў Мінску, так і маючы адбыцца на наступным тыдні саміт саюза з удзелам кіраўнікоў дзяржаў.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239