Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/30/983249_478569/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 10:18
30.11.2018 11:17 Фінансы, Грамадства

У 2018 годзе ў Беларусі зарэгістравана 700 фактаў фальшываманецтва

Мінск, 30 лістапада. З пачатку 2018 года ў Беларусі зарэгістравана 700 фактаў фальшываманецтва, паведамляе прэс-служба МУС.

З абароту канфіскавана звыш тысячы падробленых банкнот. Сярод лідараў — фальшывыя долары ЗША, расійскія рублі і еўра. З "экзотыкі" — турэцкія ліры, юані, фунты стэрлінгаў.

"На працягу апошніх некалькіх гадоў падробкі замежнай валюты пераважаюць над падробкамі нацыянальнай, — адзначаецца ў паведамленні. — Пры гэтым беларускія банкноты, як правіла, нізкай якасці. Купюры вырабляюцца на звычайнай пісчай паперы белага колеру фармату А4 з выкарыстаннем капіявальна-размнажальнай тэхнікі. Да гэтага часу не зафіксаваныя выпадкі выкарыстання паліграфіі для падробкі айчыннай валюты. А вось замежны фальсіфікаваны кэш часцей выпускаецца на высакаякасным паліграфічным абсталяванні".

98% усіх фальшывак выяўляюць у пунктах абмену валют. Паступаюць падробленыя купюры ў Беларусь пераважна з Расіі, Украіны, Польшчы і Літвы, радзей — з іншых краін Еўропы.

"У большасці выпадкаў падробкі прывозяць з-за мяжы" добрасумленныя збытчыкі" — турысты, работнікі замежных прадпрыемстваў, прадпрымальнікі, які закупляюць імпартныя тавары, а таксама нашы суайчыннікі, што гасцявалі ў сваякоў за мяжой", — паведамляе МУС.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН