Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/30/983284_788556/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 10:00
30.11.2018 13:31 Эканоміка, Фінансы

Беларускі рубель умацаваўся да трох асноўных валют на заключных таргах восені

Мінск, 30 лістапада. 30 лістапада на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваў пазіцыі да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0024 рубля (0,10%) і склаў 2,4262 рубля.

Курс долара ЗША зменшыўся на 0,0068 рубля (0,32%) да 2,1316 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0020 рубля (0,06%) і склаў 3,2027 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту ўмацоўваюцца ў пятніцу на фоне чаканняў, што АПЕК і Расія дамовяцца аб зніжэнні здабычы. Блізу поўдня бараль маркі Brent таргуецца на ўзроўні 60 долараў ЗША.

Сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 знізіўся на 0,1007 рубля і склаў 66,5335 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН