Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/30/983332_123456/
Дата раздрукоўкі: 20.02.2020 05:37
30.11.2018 17:36 Грамадства

Узяты пад варту жыхар Браслаўскага раёна, які пагражаў нажом пяцігадоваму дзіцяці

Мінск, 30 лістапада. Следчы камітэт устанаўлівае акалічнасці разбою, учыненага ў Браслаўскім раёне групай асоб.

Паводле звестак следства, вечарам 21 лістапада 2018 года 37-гадовы бацька прыйшоў у госці з двума дзецьмі да 33-гадовагаму знаёмага. У доме таксама знаходзіліся 42-гадовы аднавясковец і маці гаспадара дома. Пакуль жанчына была з дзецьмі, трое мужчын выйшлі ў калідор пакурыць, дзе паміж імі ўзнік канфлікт.

Пасля сваркі бацька сказаў дзецям, каб яны збіраліся дадому. Праз некаторы час мужчына ўбачыў, што госць у гаспадара дома ўзяў на рукі яго пяцігадовага сына, прыставіў да грудзей дзіцяці нож і запатрабаваў грошы. Пасля таго як мужчына перадаў грошы, хлопчыка адпусцілі.

Раней сайт УУС Віцебскага аблвыканкама паведамляў, што канфлікт у мужчын, якія разам распівалі спіртныя напоі, узнік з-за спрэчкі аб тым, хто пойдзе за гарэлкай. Бацьку дзіцяці было прапанавана схадзіць за спіртным і ўзяць усе выдаткі на сябе. "Мужчына вырашыў пайсці дадому і пачаў апранаць дзяцей. У гэты момант адзін з мужчын прыставіў да горла хлопчыка нож, патрабуючы грошы. Яго бацька аддаў 50 рублёў, якія ў яго былі пры сабе, а прыйшоўшы дадому, патэлефанаваў у міліцыю", — адзначалася ў паведамленні УУС.

Паводле інфармацыі прэс-службы СК, па падазрэнні ва ўчыненні злачынства былі затрыманыя два чалавекі. Аднаму з іх прад'яўлена абвінавачанне па ч. 2 арт. 207 Крымінальнага кодэкса (разбой, учынены групай асоб). Ён заключаны пад варту. Да другога падазраванага прыменена мера працэсуальнага прымусу — абавязацельства аб яўцы.

У дачыненні да абодвух мужчын следчымі прызначана судова-псіхіятрычная экспертыза.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН