Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/11/30/983337_123456/
Дата раздрукоўкі: 22.02.2020 13:39
30.11.2018 17:43 Палітыка, Грамадства

Беларусь і Расія ўзгаднілі тэкст пагаднення аб узаемным прызнанні віз

Мінск, 30 лістапада. Беларусь і Расія ўзгаднілі тэкст пагаднення аб узаемным прызнанні віз.

Як паведамляе прэс-служба беларускага МУС, 30 лістапада ў Брэсце адбылося пасяджэнне міждзяржаўнай міжведамаснай рабочай групы па выпрацоўцы рэкамендацый па правядзенні ўзгодненай міграцыйнай палітыкі ў Саюзнай дзяржаве. Удзел у мерапрыемстве прынялі намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Мікалай Мельчанка і першы намеснік міністра ўнутраных спраў Расіі Аляксандр Гаравы.

Плануецца, што пагадненне будзе вынесена на падпісанне 13 снежня ў межах чарговага пасяджэння Савета міністраў Саюзнай дзяржавы. Дакумент дасць магчымасць урэгуляваць пытанне транзіту замежнікаў, якія маюць расійскую ці беларускую візу, па тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.

У ходзе пасяджэння бакі праінфармавалі адзін аднаго аб ходзе рэалізацыі беларуска-расійскага пагаднення аб рэадмісіі, заключанага вясной 2018 года, а таксама іншых міжнародных і міжведамасных дагавораў з улікам нацыянальных інтарэсаў дзвюх дзяржаў.

Мельчанка адзначыў, што такія рэгулярныя сустрэчы прадстаўнікоў зацікаўленых ведамстваў дазваляюць вывесці на больш якасны ўзровень сумесную працу па супрацьдзеянні незаконнай міграцыі.

У сваю чаргу Гаравы падкрэсліў, што эксперты дзвюх краін знаходзяцца ў пастаянным кантакце пры вырашэнні пытанняў па рэалізацыі плана мерапрыемстваў па фарміраванні адзінай міграцыйнай прасторы ў Саюзнай дзяржаве.

Асаблівую ўвагу на пасяджэнні надалі тэме ўзаемадзеяння праваахоўнікаў Беларусі і Расіі для забеспячэння бесперашкоднага ўезду-выезду замежных грамадзян напярэдадні і падчас правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску летам 2019 года.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН