30.11.2018 20:09 Эканоміка, Фінансы
Часопіс The Banker назваў "Альфа-Банк" лепшым банкам у Беларусі
Мінск, 30 лістапада. Уплывовы брытанскі часопіс The Banker уключыў "Альфа-Банк" (Беларусь) у лік лаўрэатаў фінансавай прэміі Bank of the Year.
Прэмія Bank of the Year — адна з самых вядомых у фінансавай сферы ў свеце. Узнагароды штогод уручаюць лепшым банкам у розных краінах. Пераможцаў вызначае камітэт рэдактараў, які вывучае не толькі фінансавыя даныя, але і поспехі ў галіне ўкаранення новых тэхналогій і запуску інавацыйных сэрвісаў. Вялікую ролю адыгрывала і высокая маркетынгавая актыўнасць.
Як паведамляе "Альфа-Банк", узнагароды ўручаны топ-менеджарам банка на афіцыйнай цырымоніі ў Лондане. Да гэтага члены журы на працягу года аналізавалі дзейнасць фінансавых арганізацый у 150 краінах. "Альфа-Банк" стаў лепшым па суме паказчыкаў, якія ахопліваюць розныя напрамкі банкаўскага бізнесу.
Эксперты прэміі адзначылі магчымасці мабільнага банка InSync, якія даюцца "Альфа-Банкам": адкрыццё рахунку за 30 секунд і атрыманне крэдыту онлайн за 7 секунд, а таксама падтрымку кліентаў у чаце у рэжыме 24/7.
Прыбытак "Альфа-Банка" за апошнія тры гады аказаўся ў 3 разы вышэйшым, чым увесь чысты прыбытак за папярэднія шэсць гадоў. Акрамя таго, банк патроіў колькасць рознічных кліентаў і ў 5 разоў павысіў аўдыторыю карыстальнікаў мабільнага банкінгу. Філасофія банка — быць блізкім да карыстальнікаў, таму ён шырока прадстаўлены ў сацсетках і месенджарах. Кожны месяц спецыялісты "Альфа-Банка" толькі ў чатах адказваюць 30 тыс. кліентаў.
ЗАТ "Альфа-Банк" (Беларусь) — універсальны банк, уваходзіць у першую дзясятку банкаў Беларусі па велічыні актываў, памер якіх перавышае 2 млрд рублёў. Заснаваны ў 1999 годзе, з 2008 года ўваходзіць у кансорцыум "Альфа-Груп", якому належаць банкі на тэрыторыі Расіі, Беларусі, Казахстана, Украіны і Нідэрландаў.