Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/01/983428_123456/
Дата раздрукоўкі: 19.12.2018 15:31
01.12.2018 12:45 Спорт, Грамадства

Пачаўся продаж білетаў на II Еўрапейскія гульні 2019 года ў Мінску

Мінск, 1 снежня. 1 снежня з 12.00 пачаўся продаж білетаў на II Еўрапейскія гульні 2019 года ў Мінску.

Як паведамляе дырэкцыя гульняў, жыхары любой краіны змогуць аформіць білеты самастойна праз сайт www.minsk2019.ticketpro.by. У Беларусі квіткі можна таксама набыць у касах сеткі афіцыйнага білетнага аператара — кампаніі "Тыкетпро", а ў Еўропе — праз афіцыйных рэсэлераў. У Расійскай Федэрацыі квіткі паступяць у продаж 15 снежня на сайце афіцыйнага білетнага агента www.ponominalu.ru.

Кошт квітка будзе вар`іравацца ад 5 беларускіх рублёў або 2 еўра (для замежных грамадзян) да 50 рублёў або адпаведна 20 еўра. Распрацаваны квіткі некалькіх катэгорый: Standard, VIP, на цырымонію адкрыцця і цырымонію закрыцця.

Кошт квіткоў на цырымонію адкрыцця вар`іруецца ад 150 да 300 рублёў у залежнасці ад катэгорыі месца. Цэны білетаў на цырымонію закрыцця некалькі ніжэйшыя, іх кошт ад 70 да 150 рублёў.

Агульная колькасць пасадачных месцаў на трыбунах падчас II Еўрапейскіх гульняў складзе 375 тыс. з магчымасцю павелічэння іх да 535 тыс. у залежнасці ад попыту і папулярнасці віду спорту. Агульная колькасць спартыўных сесій, на якія будуць прадавацца квіткі, — 111.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года на 12 спартыўных аб`ектах. Больш за 4.000 атлетаў з 50 краін разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Змаганні ў 9 відах стануць кваліфікацыйнымі да XXXII Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа. Спаборніцтвы па бадмінтоне, боксе, веславанні на байдарках і каноэ і дзюдо пройдуць у рангу чэмпіянатаў Еўропы.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН