Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/03/983544_983545/
Дата раздрукоўкі: 19.01.2020 06:16
03.12.2018 13:19 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША і еўра патаннелі, расійскі рубель падаражэў на першых зімовых таргах

Мінск, 3 снежня. 3 снежня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0068 рубля (0,28%) і склаў 2,4194 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0025 рубля (0,12%) і склаў 2,1291 рубля.

Курс расійскага рубля павялічыўся на 0,0049 рубля (0,15%) і склаў 3,2076 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Курс расійскай валюты да долара і еўра вырас пасля падаражання нафты, да поўдня бараль маркі Brent таргуецца на ўзроўні 61,73.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 0,02921 рубля і склаў 66,8497 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН