Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/03/983614_12345/
Дата раздрукоўкі: 16.04.2021 16:19
03.12.2018 21:21 Эканоміка

Беларускія мытнікі не прапусцілі ў Расію каля 20 тон санкцыйнай рыбнай прадукцыі

Мінск, 3 снежня. Беларускія мытнікі не прапусцілі ў Расію каля 20 тон санкцыйнай рыбнай прадукцыі.

Як паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт, пры правядзенні спецмерапрыемства паблізу беларуска-расійскай мяжы віцебскія мытнікі спынілі грузавы аўтамабіль Scania, які накіроўваўся ў Расійскую Федэрацыю. Вадзіцель расійскай фірмы-перавозчыка падаў супрацоўнікам мытні дакументы на нібыта перамяшчаную ў грузавым адсеку партыю керамічнай пліткі.

Пры аглядзе аўтапоезда знойдзена ўсяго толькі тры каробкі з пазначаным у дакументах таварам. Ва ўсіх астатніх перавозіліся марожаныя хрыбты і брушкі ласося, забароненыя да ўвозу ў Расію.

Вага рыбнай прадукцыі, на якую не было суправаджальных дакументаў і фітасанітарнага сертыфіката, што пацвярджае бяспеку, склала каля 20 тон. Кошт, паводле папярэдняй ацэнкі, больш за 66 тысяч беларускіх рублёў.

Па гэтым факце Віцебскай мытняй пачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч. 4 арт. 12.17 КоАП. Артыкулам прадугледжаны штраф у памеры да 50% ад кошту тавару. Тавар затрыманы.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239