Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/04/983629_983630/
Дата раздрукоўкі: 19.12.2018 15:29
04.12.2018 09:54 Спорт

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 55-годдзем Сяргея Бубку, прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Украіны

Мінск, 4 снежня. Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне з 55-годдзем Сяргею Бубку, прэзідэнту Нацыянальнага алімпійскага камітэта Украіны, члену Выканаўчага камітэта Міжнароднага алімпійскага камітэта.

У Беларусі Сяргей Бубка шырока вядомы як легендарны чэмпіён і аўтарытэтны кіраўнік, спартыўныя дасягненні і працоўная дзейнасць якога сталі прыкладам для мільёнаў маладых атлетаў, гаворыцца ў віншаванні.

"І сёння вы аддаяце шмат сіл і энергіі папулярызацыі здаровага ладу жыцця, сцвярджэнню алімпійскіх каштоўнасцяў і ўмацаванню дружбы паміж народамі", — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН