Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/04/983678_983679/
Дата раздрукоўкі: 09.12.2019 11:37
04.12.2018 13:20 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША і расійскі рубель патаннелі, еўра падаражэў на біржавых таргах

Мінск, 4 снежня. 4 снежня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і расійскага рубля, знізіўся да еўра.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0037 рубля (0,15%) і склаў 2,4231 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0011 рубля (0,05%) і склаў 2,1280 рубля.

Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0037 рубля (0,12%) і склаў 3,2039 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Кошт нафты расце, да поўдня бараль маркі Brent таргуецца на ўзроўні 63 долараў ЗША.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, вырас на 0,1546 рубля і склаў 66,4467 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН