05.12.2018 12:41 Палітыка, Эканоміка
Лукашэнка ў Санкт-Пецярбургу прыме ўдзел у саміце ЕАЭС і нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў СНД
Мінск, 5 снежня. Аляксандр Лукашэнка 6 снежня наведае Санкт-Пецярбург для ўдзелу ў пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў СНД, паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі.
Нагадаем, запланаваны таксама ў Санкт-Пецярбургу саміт АДКБ адменены па просьбе Арменіі, у якой 9 снежня пройдуць датэрміновыя парламенцкія выбары.
Перамовы лідараў краін ЕАЭС, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта, пройдуць у вузкім і пашыраным складах. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць далейшае развіццё інтэграцыйных працэсаў, рэалізацыю лічбавага парадку дня арганізацыі, фарміраванне агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў. Акрамя таго, у парадак дня ўключаны пытанні, якія тычацца асноўных кірункаў міжнароднай дзейнасці ЕАЭС, канкурэнцыі на трансгранічных рынках, супрацоўніцтва ў сферы прадастаўлення касмічных і геаінфармацыйных паслуг.
У гэты ж дзень Лукашэнка прыме ўдзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД. "Лідары краін падвядуць вынікі супрацоўніцтва ў гэтым годзе, абмяркуюць выкананне дасягнутых раней дамоўленасцяў і далейшае развіццё ўзаемадзеяння ў фармаце Садружнасці", — паведамляе прэс-служба.
Папярэднія нефармальныя саміты СНД праходзілі ў Маскве 26 снежня 2017 года і 8 мая 2015 года.