Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/05/983853_983854/
Дата раздрукоўкі: 19.12.2018 15:10
05.12.2018 13:14 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША падаражэў, еўра і расійскі рубель патаннелі на біржы

Мінск, 5 снежня. 5 снежня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, умацаваўся да еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0044 рубля (0,18%) і склаў 2,4187 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0070 рубля (0,33%) і склаў 2,1350 рубля.

Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0078 рубля (0,24%) і склаў 3,1961 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту знізіліся ў сераду з-за павелічэння запасаў у ЗША, да поўдня бараль маркі Brent таргуецца на ўзроўні 61,5 долара ЗША.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, вырас на 0,3775 рубля і склаў 66,8242 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН