Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/05/983906_123456/
Дата раздрукоўкі: 24.10.2020 15:35
05.12.2018 22:23 Эканоміка

Беларусь і Турцыя правядуць конкурс сумесных інавацыйных праектаў

Мінск, 5 снежня. Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі і Міністэрства прамысловасці і тэхналогій Турэцкай Рэспублікі правядуць у першым квартале 2019 года конкурс сумесных беларуска-турэцкіх інавацыйных праектаў. Пра гэта ішла гаворка 5 снежня ў Мінску на сустрэчы старшыні ДКНТ Аляксандра Шуміліна і пасла Турцыі ў Беларусі Нілваны Дарама.

Як паведаміла прэс-служба ДКНТ, заяўкі па прыярытэтных накірунках супрацоўніцтва ў сферы нана- і біятэхналогій, фармацыі, медыцынскіх тэхналогій, касмічных даследаванняў, суперкамп'ютараў будуць разглядацца Беларускім інавацыйным фондам і Саветам па навукова-тэхнічных даследаваннях Турцыі.

Бакі дамовіліся таксама актывізаваць двухбаковае супрацоўніцтва па лініі суб'ектаў інавацыйнай структуры, у прыватнасці паміж тэхналагічнымі паркамі Беларусі і турэцкімі навуковымі паркамі.

Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій паміж урадамі Беларусі і Турцыі падпісана ў 2016 годзе (набыло моц 8 чэрвеня 2017 года). У 2017 годзе падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь і Турэцкім агенцтвам па патэнтах і таварных знаках і мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Беларускім інавацыйным фондам і Саветам навукова-тэхнічных даследаванняў Турцыі.

Першае пасяджэнне сумеснай Беларуска-турэцкай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій адбылося 5 лістапада 2018 года.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239