Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/05/eu_983891_12345/
Дата раздрукоўкі: 11.12.2019 23:40
05.12.2018 16:29 Грамадства

У пунктах пропуску літоўскай мытні на мяжы з Беларуссю здарыўся збой, транспарт афармляецца ў ручным рэжыме

Мінск, 5 снежня. Паводле інфармацыі літоўскай мытнай службы, у пунктах пропуску "Мядзінінкай", "Шальчынінкай", "Лаворышкес" і "Райгардас", што на мяжы з Беларуссю, здарыўся збой у працы інфармацыйных прадуктаў, паведамляе Гродзенская рэгіянальная мытня.

З сённяшняй раніцы мытнае афармленне транспартных сродкаў ажыццяўляецца літоўскімі мытнікамі ў ручным рэжыме, што, у сваю чаргу, запавольвае перасоўванне аўтамабіляў праз мытную мяжу.

Падобны збой у працы інфармацыйных прадуктаў экспарт-імпарт літоўскай мытнай службы меў месца і 3 снежня, нагадваюць гродзенскія мытнікі. Цяпер праца інфармацыйных прадуктаў літоўскай мытнай службы адноўленая.

Гродзенская рэгіянальная мытня просіць улічваць гэтую інфармацыю пры перасячэнні беларуска-літоўскай мяжы.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН