Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/06/983968_983969/
Дата раздрукоўкі: 19.12.2018 15:34
06.12.2018 11:56 Грамадства

Шуневіч: МУС зафіксаваў у Беларусі больш за тры тысячы актыўных прыхільнікаў нацызму і неанацызму

Мінск, 6 снежня. Міністэрства ўнутраных спраў зафіксавала ў Беларусі больш за тры тысячы "актыўных прыхільнікаў нацызму і неанацызму", заявіў 6 снежня на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў кіраўнік МУС Ігар Шуневіч.
Ён падкрэсліў, што пры гэтым трэба ўлічваць "пэўную латэнтнасць", але "задакументавана" была менавіта такая колькасць чалавек. "Для Беларусі гэта вельмі шмат", — дадаў Шуневіч.

Паводле яго слоў, прыхільнікамі неанацызму ў пераважнай большасці з'яўляюцца людзі да 40 гадоў, "маргінальнага складу, нежанатыя, бяздзетныя, непрацаўладкаваныя, часам злоўжываюць алкаголем і наркотыкамі". "Як правіла, яны вылучаюцца павышанай агрэсіўнасцю і жорсткасцю", — сказаў міністр унутраных спраў.

Многія з гэтых людзей зведалі адміністрацыйную і крымінальную адказнасць, частка з іх цяпер знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі, паведаміў ён. "Многія з іх — гэта былыя ці дзейныя фанаты футбольных клубаў, так званыя скінхэды. Яны прытрымліваюцца ідэалогіі нацысцкай Германіі, выступаюць за перавагу белай нацыі і расы. Асабліва яны пакланяюцца часцям вермахта, якія былі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і адрозніваліся асаблівай жорсткасцю. Яны колюць сабе масці гэтых часцей і гэтак далей", — расказаў Шуневіч.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН