06.12.2018 14:54 Палітыка, Эканоміка
Лукашэнка: У рамках ЕАЭС застаецца нявырашаным шэраг важных пытанняў
Мінск, 6 снежня. У межах Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) застаецца нявырашаным шэраг важных пытанняў, заявіў Аляксандр Лукашэнка 6 снежня на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Паводле слоў Лукашэнкі, гэта тычыцца пытанняў ліквідацыі бар'ераў у гандлі, фарміравання агульных рынкаў газу і нафты, лічбавізацыі эканомік краін ЕАЭС, развіцця кааперацыі ў сферы прадастаўлення касмічных і геаінфармацыйных паслуг.
"Сёння мы падводзім вынікі агульнай працы ў фармаце саюза за гэты год і вызначаем арыенціры ўзаемадзеяння на наступны. Што тычыцца завяршальнага перыяду, то ён з'яўляецца досыць неадназначным як з палітычнага, так і з эканамічнага пункту гледжання", — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Сярод пазітыўных дасягненняў ён адзначыў уваходжанне ў сілу дамовы аб Мытным кодэксе ЕАЭС, надзяленне Малдовы статусам назіральніка. Лукашэнка таксама нагадаў, што дзяржавы — члены саюза падпісалі часовае пагадненне, якое вядзе да ўтварэння зоны свабоднага гандлю з Іранам, і пагадненне аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з Кітаем.
"Беларусь разлічвае, што нормы, замацаваныя ў гэтых дакументах, будуць рэалізаваны ў поўнай меры. Кожны з іх прымаўся з задзелам на будучыню і з разлікам на значны эканамічны эфект", — сказаў ён.
Лідары краін ЕАЭС сёння ў вузкім фармаце абмяркоўваюць рэалізацыю лічбавага парадку дня ў арганізацыі, далейшае развіццё інтэграцыйных працэсаў, размеркаванне ўвазных мытных пошлін паміж дзяржавамі, фарміраванне агульнага рынку газу, нафты і нафтапрадуктаў.
Парадак дня пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў шырокім складзе ўключае пытанні, якія тычацца асноўных кірункаў міжнароднай дзейнасці арганізацыі, узаемадзеяння ЕАЭС з іншымі краінамі, канкурэнцыі на трансгранічных рынках, супрацоўніцтва ў сферы прадастаўлення касмічных і геаінфармацыйных паслуг.
Акрамя таго, кіраўнікі дзяржаў павінны ўзгадніць бюджэт саюза на 2019 год і памер пошліны, якая выплачваецца гаспадарчымі суб'ектамі пры звароце ў суд ЕАЭС.