Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/06/984094_123456/
Дата раздрукоўкі: 19.12.2018 14:22
06.12.2018 20:06 Палітыка

Макей: Інцыдэнты, падобныя да таго, што адбыўся ў Керчанскім праліве, прыводзілі да сусветных войнаў

Мінск, 6 снежня. У мінулым інцыдэнты, падобныя да таго, што здарыўся ў  Керчанскім праліве, прыводзілі да сусветных войнаў, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на 25-м пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў АБСЕ 6 снежня ў Мілане.

"З інцыдэнтам ў Керчанскім праліве мы наблізіліся да надзвычай небяспечнай рысы — поўнамаштабнага канфлікту. Гэта "чырвоная лінія". За ім — "кропка невяртання". Мы ведаем занадта добра з гісторыі, што ў мінулым падобныя інцыдэнты прыводзілі да сусветных войнаў", — прыводзіць словы Макея прэс-служба МЗС.

Беларусь, паводле слоў Макея, прадоўжыць прыкладаць максімум намаганняў па садзейнічанні вырашэнню гэтага крызісу, уключаючы забеспячэнне пляцоўкі для працы Трохбаковай кантактнай групы ў Мінску. "Гатовыя канструктыўна падлучацца да ўсіх сур'ёзных сцэнарыяў урэгулявання гэтага канфлікту", — падкрэсліў кіраўнік МЗС.

"АБСЕ павінна падвоіць свае намаганні па супрацьдзеянні агульным пагрозам і выклікам. Я падкрэсліваю: агульным пагрозам", — сказаў таксама ў сваім выступленні Макей.

Паводле яго слоў, нягледзячы на крытычную сітуацыю і эскалацыю напружанасці на прасторы АБСЕ, а таксама той факт, што спробы аднаўлення дыялогу пакуль не прыносяць поспеху, Беларусь цвёрда ўпэўненая ў неабходнасці факусіроўкі Арганізацыі на ключавых пытаннях, якія маюць выразны аб'яднаўчы складнік.

26 лістапада ў дзесяці рэгіёнах Украіны на 30 дзён уведзена ваеннае становішча. Прычынай стаў ўзброены захоп трох украінскіх караблёў расійскімі памежнікамі ў раёне Керчанскага праліва 25 лістапада. У выніку нападу былі параненыя шэсць ўкраінскіх вайскоўцаў.

ФСБ Расіі абвінаваціла ўкраінскі бок у "небяспечных манеўрах" падчас заходу ў "закрытую акваторыю тэрытарыяльнага мора РФ". Усе 24 затрыманыя ўкраінскія маракі арыштаваныя на два месяцы. Іх падазраюць у незаконным перасячэнні мяжы Расіі, што прадугледжвае пазбаўленне волі да шасці гадоў.

Улады Украіны заяўляюць, што затрыманыя ўкраінскія маракі з'яўляюцца ваеннапалоннымі і суду па вызначэнні не падлягаюць.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН