Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/06/eu_984080_123456/
Дата раздрукоўкі: 19.12.2018 14:21
06.12.2018 20:03 Палітыка, Беларусь — Еўрасаюз

Міністэрствы абароны Беларусі і Германіі абмеркавалі перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння

Мінск, 6 снежня. Начальнік дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Беларусі Алег Воінаў сустрэўся 6 снежня ў Мінску з дэлегацыяй Федэральнага міністэрства абароны Германіі, паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Нямецкую дэлегацыю ўзначальваў генеральны дырэктар па палітыцы бяспекі і абароны доктар Геза Андрэас фон Гайр.

Як паведамляецца, бакі "абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі", а таксама "абмеркавалі стан і перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння".
Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН