Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/07/984147_789654/
Дата раздрукоўкі: 19.12.2018 14:23
07.12.2018 09:33 Эканоміка

Рассельгаснагляд адмяніў абмежаванні на пастаўкі прадукцыі двух беларускіх прадпрыемстваў

Мінск, 7 снежня. Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе 7 снежня адмяніла часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Расію малочнай прадукцыі двух беларускіх прадпрыемстваў.

Як паведамляе прэс-служба ведамства, адмененая забарона на ўвоз масла, сыру, тварагу і тварогавай прадукцыі, а таксама сухой малочнай сыроваткі, якія вырабляюцца Браслаўскім філіялам УВП "Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат". Знятыя абмежаванні на пастаўкі сыру ААТ "Маладзечанскі малочны камбінат".

Рассельгаснагляд таксама пашырыў пералік прадукцыі, якую дазволена ўвозіць у РФ ААТ "Мілкавіта", — гэта натуральнамалочная прадукцыя гэтай кампаніі.

Рашэнне, растлумачылі ў ведамстве, "прынятае паводле вынікаў двухбаковых кансультацый, праведзеных 16 і 30 кастрычніка, а таксама з улікам пададзенай на адрас Службы інфармацыі і гарантый Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь".

Пры гэтым прадукцыя, якая пастаўляецца ў Расію з названых беларускіх прадпрыемстваў, павінна быць выпрацаваная не раней за 7 снежня 2018 года, а таксама суправаджацца электронным ветэрынарным сертыфікатам.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН