Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/07/984172_12345/
Дата раздрукоўкі: 19.12.2018 14:58
07.12.2018 13:34 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША і расійскі рубель патаннелі, еўра падаражэў перад выхаднымі

Мінск, 7 снежня. 7 снежня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і расійскага рубля, знізіўся да еўра.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0079 рубля (0,33%) і склаў 2,4253 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0010 рубля (0,05%) і склаў 2,1329 рубля.

Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0070 рубля (0,22%) і склаў 3,1894 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Кошт нафты з раніцы зніжаўся на 0,52%, да 59,77 долара ЗША за бараль маркі Brent.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, вырас на 0,1850 рубля і склаў 66,9227 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН