Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/07/984191_111222/
Дата раздрукоўкі: 09.12.2019 04:31
07.12.2018 15:12 Грамадства

Грамадзянін Эстоніі спрабаваў вывезці з Беларусі больш за тысячу паштовых марак, якія адносяцца да катэгорыі культурных каштоўнасцяў

Мінск, 7 снежня. Больш за тысячу марак, аднесеных да культурных каштоўнасцей, меў намер вывезці за межы ЕАЭС грамадзянін Эстоніі, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.

У пункце пропуску "Грыгараўшчына" супрацоўнікі Віцебскай мытні праводзілі агляд мікрааўтобуса "Рэно-Майстар", які выязджаў з Беларусі. У асабістых рэчах пасажыра яны выявілі прыблізна 2.500 паштовых марак і канвертаў з налепленымі маркамі.

Выяўленыя прадметы былі канфіскаваныя і накіраваныя на экспертызу ў мытную лабараторыю. Паводле заключэння эксперта, да катэгорыі культурных каштоўнасцяў адносяцца больш за тысячу марак і 10 канвертаў. Яны былі створаныя больш як 100 гадоў таму. Паводле папярэдняй ацэнкі, іх кошт перавышае 25 тысяч рублёў.

Віцебская мытня праводзіць праверку для ўстанаўлення ўсіх абставінаў справы.
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН