Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/07/984200_12345/
Дата раздрукоўкі: 26.08.2019 07:40
07.12.2018 16:15 Палітыка

Намеснік кіраўніка МЗС Дапкюнас абмеркаваў развіццё двухбаковых адносінаў з паслом ПАР

Мінск, 7 снежня. Пытанні развіцця двухбаковых адносін абмяркоўваліся на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Андрэя Дапкюнаса з паслом ПАР у Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве Намасонтай Марыяй Сібандай-Тусі. Сустрэча адбылася 7 снежня ў Мінску, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

Суразмоўцы з задавальненнем адзначылі, што па выніках дзесяці месяцаў 2018 года тавараабарот паміж дзвюма краінамі павялічыўся на дзве траціны. Гэтаму шмат у чым спрыяла пасяджэнне сумеснага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Беларусі і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, якое адбылося ў сакавіку 2018 года.

Дапкюнас і Сібанда-Тусі абмеркавалі ход падрыхтоўкі да наступнага пасяджэння сумеснага камітэта, запланаванага на пачатак 2019 года ў Мінску.

Суразмоўцы адзначылі важнасць актыўнага садзейнічання прамым кантактам паміж дзелавымі коламі дзвюх краін і разгледзелі магчымыя формы такога садзейнічання праз выкарыстанне механізмаў форуму супрацоўніцтва "Беларусь — Афрыка", а таксама тэматычных прамысловых і сельскагаспадарчых выстаў.

Дыпламаты таксама закранулі пытанні пашырэння ўзаемадзеяння ў галіне адукацыі, стварэння спрыяльных умоў для турызму і кантактаў паміж людзьмі, а таксама для развіцця міжрэгіянальных сувязяў паміж правінцыямі Фры Стэйт і Мпумаланга і Мінскай і Магілёўскай абласцямі. Асобнай тэмай гутаркі стала абмеркаванне магчымасці паскарэння сумеснай работы па практычным садзеянні кантактам паміж грамадзянамі абедзвюх краін праз узаемную адмену віз для ўладальнікаў звычайных пашпартоў.

Дапкюнас і Сібанда-Тусі пацвердзілі намер Беларусі і Паўднёвай Афрыкі надалей умацоўваць супрацоўніцтва і добразычлівае ўзаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях на прынцыпах узаемнай павагі і падтрымкі.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН