Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/07/984255_984256/
Дата раздрукоўкі: 20.02.2020 05:49
07.12.2018 21:06 Палітыка

Лукашэнка павіншаваў Уэлі Маурэра з абраннем на пасаду прэзідэнта Швейцарыі

Мінск, 7 снежня. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уэлі Маурэра з абраннем на пасаду Федэральнага прэзідэнта Швейцарскай Канфедэрацыі.

"Спадзяюся, што Ваша дзейнасць будзе садзейнічаць далейшаму паглыбленню дружалюбных адносін і плённага ўсебаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Швейцарыяй на карысць нашых краін і народаў, а таксама ў мэтах умацавання бяспекі ў Еўропе", — гаворыцца ў віншаванні.

Прадстаўнік правакансерватыўнай Швейцарскай народнай партыі Уэлі Маурэр, які ўзначальвае Федэральны дэпартамент (міністэрства) фінансаў, абраны прэзідэнтам краіны на 2019 год. Выбары адбыліся ў сераду, 5 снежня, на сумесным пасяджэнні дзвюх палат Федэральнага сходу (парламента).
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН