Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/07/eu_984181_12345/
Дата раздрукоўкі: 09.12.2019 04:27
07.12.2018 15:09 Грамадства, Беларусь — Еўрасаюз

Дзяржпагранкамітэт папярэджвае пра цяжкасці ў руху аўтатранспарту на польскай мяжы

Мінск, 7 снежня. У снежні на польскай мяжы магчымыя цяжкасці ў руху аўтамабільнага транспарту, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

Паводле інфармацыі Падляскага аддзела памежнай варты Польшчы, у пункце пропуску "Баброўнікі" (з беларускага боку "Бераставіца") у сувязі з будаўніцтвам агароджаў да 17 снежня будзе перыядычна абмяжоўвацца рух буйнагабарытнага аўтатранспарту.

На тэрыторыі аўтадарожнага пункта пропуску "Кузніца Беластоцкая" (з беларускага боку "Брузгі") з 16 па 28 снежня будуць мантавацца сеткі для навесаў у зоне афармлення аўтамабіляў пры ўездзе ў Польшчу. Падчас работ будуць паслядоўна перакрывацца па дзве паласы рэгістрацыі.

У сувязі з правядзеннем работ магчымыя цяжкасці пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы праз названыя пункты пропуску, адзначаюць памежнікі і рэкамендуюць улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні паездкі за мяжу.

Звесткі аб актуальным становішчы перад пунктамі пропуску размешчаныя на партале Дзяржпагранкамітэта ў раздзеле "Чэргі на мяжы".
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН