Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/07/eu_984245_984246/
Дата раздрукоўкі: 09.12.2019 04:27
07.12.2018 19:41 Палітыка, Беларусь — Еўрасаюз

Намеснік кіраўніка МЗС Краўчанка на канферэнцыі ў Вене паўдзельнічаў у абмеркаванні ўзаемадзеяння краін-партнёраў з ЕС у рамках Усходняга партнёрства

Мінск, 7 снежня. 5—7 снежня адбыўся рабочы візіт намесніка міністра замежных спраў Алега Краўчанкі ў Вену для ўдзелу ў штогадовай канферэнцыі ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства" (УП). Сёлета канферэнцыя праводзіцца ў рамках старшынства Аўстрыі ў Савеце ЕС і прысвечана тэме "Умацаванне эканомікі для стварэння больш моцнага грамадства. Інвеставанне ў людзей для ўстойлівага росту", паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.

Краўчанка прыняў удзел у сустрэчы кіраўнікоў дэлегацый краін УП з еўракамісарам па еўрапейскай палітыцы суседства і перамоў аб пашырэнні ЕС Ёханесам Ханам і федэральным міністрам па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і замежных спраў Аўстрыі Карын Кнайсл. Адбылося абмеркаванне актуальнага стану і перспектыў узаемадзеяння краін-партнёраў з Еўрасаюзам у рамках УП.

У ходзе візіту Краўчанка правёў сустрэчу з кіраўніком палітычнай секцыі Федэральнага міністэрства па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і замежных спраў Аўстрыі Аляксандрам Маршыкам, падчас якой адбылося абмеркаванне беларуска-аўстрыйскіх адносін і ўзаемадзеяння Беларусі з Еўрапейскім саюзам, у тым ліку ў кантэксце старшынства Аўстрыі ў ЕС.

З сустаршынёй Беларуска-аўстрыйскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, кіраўніком секцыі Федэральнага міністэрства дыгіталізацыі і эканамічнай палітыкі Аўстрыі Францам Весігам праведзены прамежкавы аналіз вынікаў выканання дамоўленасцяў, дасягнутых у ходзе 14-га пасяджэння камісіі, якое адбылося ў студзені 2018 года.

Краўчанка таксама правёў сустрэчы з кіраўніцтвам шэрагу аўстрыйскіх аналітычных цэнтраў, якія займаюцца даследаваннямі ў галіне міжнародных адносін і міжнароднай бяспекі.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН