Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/08/984239_984240/
Дата раздрукоўкі: 07.12.2019 15:33
08.12.2018 12:40 Грамадства, Культура

Эксперты з краін СНД абмяркуюць у Мінску праект пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне музейнай справы

Мінск, 8 снежня. Экспертная група абмяркуе праект пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне музейнай справы паміж краінамі — удзельніцамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў на пасяджэнні 12—13 снежня ў Мінску, паведамляе прэс-служба Выканаўчага камітэта СНД.

Дакумент распрацоўваецца па ініцыятыве Савета па культурным супрацоўніцтве краін СНД. Яго асноўнай мэтай з'яўляецца "стварэнне спрыяльных умоў для развіцця музейна-выставачнага абмену" паміж дзяржавамі Садружнасці.

На сёння ў СНД няма якіх-небудзь нарматыўна-прававых актаў, якія б сістэмна вызначалі супрацоўніцтва ў галіне музейнай справы.

Як чакаецца, пагадненне закладзе механізмы ўзаемадзеяння паміж краінамі Садружнасці, у тым ліку ў галіне забеспячэння захаванасці і своечасовага вяртання музейных прадметаў; захоўвання, рэстаўрацыі і кансервацыі музейных прадметаў; вырабу электронных копій музейных прадметаў і абмену імі.

Дакумент таксама сістэматызуе супрацоўніцтва ў сферы сумесных выставачных праектаў і навуковых праграм, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі музейных работнікаў, абмену вопытам па ўкараненні сучасных тэхналогій.
Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН