Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/08/984278_984279/
Дата раздрукоўкі: 26.02.2020 16:28
08.12.2018 13:38 Грамадства

Марыя Васілевіч прадставіць сёння Беларусь у фінале конкурсу "Міс свету — 2018"

Мінск, 8 снежня. 8 снежня стане вядомая пераможніца конкурсу прыгажосці "Міс свету — 2018", які пройдзе ў кітайскім горадзе Санья.

Ад Беларусі ў конкурсе ўдзельнічае пераможніца нацыянальнага конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь — 2018" мінчанка Марыя Васілевіч. Яе падрыхтоўкай займалася Нацыянальная школа прыгажосці пры падтрымцы Міністэрства культуры. Тэлеверсію фіналу конкурсу "Міс свету" пакажа тэлеканал ОНТ 8 снежня ў 23.00.

Конкурс "Міс свету — 2018" стартаваў 9 лістапада. У гэтым годзе ў ім удзельнічаюць прадстаўніцы 118 дзяржаў. На працягу месяца дзяўчаты праходзілі розныя выпрабаванні пад пільнай увагай членаў журы. Удзельніцы прэзентавалі сябе падчас дабрачынных праектаў і шоу талентаў.

Па выніках выпрабаванняў прадстаўніцу Беларусі назвалі адной з лепшых топ-мадэляў свету. Акрамя таго, Марыя Васілевіч увайшла ў лік самых спартыўных дзяўчат.

Конкурс "Міс свету" ўключае галоўныя званні: "Другая віцэ-міс", "Першая віцэ-міс" і "Міс свету — 2018". Таксама прадугледжаны такія тытулы, як "Міс дабрачыннасць", "Міс fashion — топ-мадэль", "Міс мультымедыя", "Міс танец свету", "Міс талент", "Міс спорт" і "Міс інтэлект".

Як чакаецца, карону пераможніцы конкурсу гэтага года ўручыць "Міс свету — 2017" ураджэнка Індыі Манушы Чхілар.

Міжнародны конкурс прыгажосці "Міс свету" праводзіцца штогод з 1951 года і разам з "Міс Сусвет", "Міс Інтэрнэшнл" і "Міс Зямля" лічыцца адным з найбольш прэстыжных спаборніцтваў такога роду.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН