Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/08/984281_984282/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 09:57
08.12.2018 13:55 Эканоміка, Фінансы

Аб'ём сабраных беларускімі страхоўшчыкамі ўзносаў за студзень—кастрычнік павялічыўся на 16,7% і перавысіў 1 млрд рублёў

Мінск, 8 снежня. За студзень—кастрычнік 2018 года ўзносы страхавых арганізацый Беларусі склалі 1 млрд 10,5 млн рублёў. Рост страхавых узносаў у параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года склаў 16,7%, паведамляе Міністэрства фінансаў.

Па добраахвотных відах страхавання за студзень—кастрычнік страхавыя ўзносы склалі 601,6 млн рублёў, што на 107,4 млн рублёў больш, чым у аналагічным перыядзе 2017 года.

Страхавыя ўзносы па абавязковых відах страхавання за студзень—кастрычнік 2018 года склалі 408,9 млн рублёў, што на 37,4 млн рублёў больш, чым у аналагічным перыядзе 2017 года.

Удзельная вага добраахвотных відаў страхавання ў агульнай суме страхавых узносаў складае 59,5% (за студзень—кастрычнік 2017 года — 57,1%).

За студзень—кастрычнік 2018 года выплаты страхавой кампенсацыі і страхавога забеспячэння ў цэлым па рэспубліцы склалі 501,4 млн рублёў, што на 61,5 млн рублёў больш, чым у аналагічным перыядзе 2017 года. Узровень страхавых выплат у агульнай суме страхавых узносаў за дзесяць месяцаў склаў 49,6% (за студзень—кастрычнік 2017 года — 50,8%).

За студзень—кастрычнік 2018 года страхавымі арганізацыямі пералічана ў бюджэт і пазабюджэтныя фонды 106,3 млн. рублёў (за студзень—кастрычнік 2017 года — 115,6 млн рублёў), з іх 58,7 млн рублёў — падаткі і непадатковыя плацяжы ў бюджэт, 47,6 млн рублёў — плацяжы ў пазабюджэтныя фонды (за студзень—кастрычнік 2017 года — 73 млн рублёў і 42,6 млн рублёў адпаведна).
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН