Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/09/984312_445566/
Дата раздрукоўкі: 26.02.2020 16:30
09.12.2018 12:18 Грамадства

У Мінску затрыманы акцёр, які ўдзельнічаў у акцыі ў падтрымку ЛГБТ

Мінск, 9 снежня. У Мінску 8 снежня быў затрыманы акцёр тэатра Fortinbras, адзін з удзельнікаў акцыі ў падтрымку ЛГБТ-супольнасці, што прайшла 6 снежня, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.

Ён быў дастаўлены ў Цэнтральнае РУУС. Паводле папярэдняй інфармацыі, акцёра абвінавачваюць у парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў згодна з арт. 23.34 КоАП.

Пасля складання пратакола актывіст быў дастаўлены ў сталічны цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў. Мяркуецца, што ў панядзелак, 10 снежня, адбудзецца разгляд яго адміністрацыйнай справы ў судзе Цэнтральнага раёна.

Пазней стала вядома, што яшчэ аднаму ўдзельніку акцыі патэлефанавалі з невядомага нумара і запрасілі ў РУУС.

6 снежня "Свабодны тэатр" апублікаваў у "Фэйсбуку" відэа акцыі "Дэканструкцыя міліцыянера", якая прайшла ў гэты дзень у Мінску. Студэнты акцёрскай студыі ў мундзірах з пагонамі колеру вясёлкавага сцяга затрымлівалі людзей за "неадпаведны настрой", задавалі ім пытанні аб усмешцы, танцавалі і раздавалі свісткі. "Дуйце ў іх кожны раз, калі бачыце сумнага чалавека", — казалі яны прахожым.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН