Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/09/984321_102058/
Дата раздрукоўкі: 17.01.2021 09:59
09.12.2018 15:01 Палітыка, Эканоміка

Лукашэнка правядзе ў Мінску перамовы з прэзідэнтам Судана

Мінск, 9 снежня. Аляксандр Лукашэнка 10 снежня правядзе перамовы з прэзідэнтам Судана Амарам Хасанам Ахмедам аль-Башырам, які прыбудзе ў Беларусь з афіцыйным візітам.

Кіраўнікі дзяржаў падрабязна абмяркуюць ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых падчас візіту Лукашэнкі ў Хартум у студзені 2017 года, а таксама беларуска-суданскіх кантактаў на іншых узроўнях, паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі.

"У цэнтры ўвагі будуць і найбольш перспектыўныя напрамкі далейшага развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. У тым ліку ў сферах прамысловай кааперацыі, сельскай гаспадаркі, энергетыкі, здабычы карысных выкапняў, у гуманітарнай галіне", — гаворыцца ў паведамленні.

На перамовах, якія пройдуць у Палацы Незалежнасці ў вузкім і пашыраным складах, таксама будуць абмеркаваныя пытанні палітычнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Суданам, міжнароднай праблематыкі.

Аляксандр Лукашэнка і Амар Хасан Ахмед аль-Башыр паводле вынікаў перамоў плануюць прыняць сумесную заяву. У іх прысутнасці таксама чакаецца падпісанне шэрагу міжнародных дакументаў аб супрацоўніцтве ў розных галінах.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239