Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/09/984329_885522/
Дата раздрукоўкі: 17.01.2021 09:13
09.12.2018 16:26 Грамадства, Палітыка

Беларускія памежнікі не пусцілі ў краіну экалагічную актывістку з Украіны

Мінск, 9 снежня. Беларускія памежнікі не пусцілі ў краіну экалагічную актывістку з Украіны Юлію Маклюк, якая ехала ў Мінск для ўдзелу ў міжнародным форуме валанцёраў і прыхільнікаў "На тваім баку", арганізатарам якога выступіла таварыства "Зялёная сетка".

Як паведамляе "Зялёны партал", Маклюк знялі з начнога цягніка Кіеў — Мінск.

"Звярталіся ветліва, прэтэнзій няма. Але прычыну адмовы не растлумачылі, толькі паставілі штамп у пашпарт "Уезд забаронены". Не ведаю, з чым гэта звязанае. Магчыма, з актывізмам, але сцвярджаць не магу", — расказала Маклюк.

На які тэрмін актывістцы забаронены ўезд у Беларусь, пагранічныя службы не паведамілі, прапанаваўшы звярнуцца з пісьмовым запытам ў міграцыйную службу, каб высветліць падрабязнасці і прычыны забароны.

Праваабаронца Наста Лойка мяркуе, што прычынай адмовы ва ўездзе ў Беларусь магла стаць Расія. "Цяжка даваць адназначныя ацэнкі, але мне здаецца, што гэта звязанае з аб'яднанай базай "непажаданых асобаў" у Беларусі і Расіі. У любым выпадку гэта павінны былі растлумачыць на мяжы. Неабходна рабіць дадатковыя запыты і апратэстоўваць такія дзеянні", — заявіла яна.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239