09.12.2018 17:02 Палітыка, Эканоміка
У Мінск прыбыў прэзідэнт Судана
Мінск, 9 снежня. У Мінск з афіцыйным візітам прыбыў прэзідэнт Судана Амар Хасан Ахмед аль-Башыр.
10 снежня запланаваныя яго перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам. Кіраўнікі дзяржаў падрабязна абмяркуюць ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых падчас візіту Лукашэнкі ў Хартум у студзені 2017 года, а таксама беларуска-суданскіх кантактаў на іншых узроўнях, паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі.
"У цэнтры ўвагі будуць і найбольш перспектыўныя напрамкі далейшага развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. У тым ліку ў сферах прамысловай кааперацыі, сельскай гаспадаркі, энергетыкі, здабычы карысных выкапняў, у гуманітарнай галіне", — гаворыцца ў паведамленні.
На перамовах, якія пройдуць у Палацы Незалежнасці ў вузкім і пашыраным складах, таксама будуць абмеркаваныя пытанні палітычнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Суданам, міжнароднай праблематыкі.
Аляксандр Лукашэнка і Амар Хасан Ахмед аль-Башыр паводле вынікаў перамоў плануюць прыняць сумесную заяву. У іх прысутнасці таксама чакаецца падпісанне шэрагу міжнародных дакументаў аб супрацоўніцтве ў розных галінах.
У праграме візіту прэзідэнта Судана — удзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця пасольства гэтай краіны ў беларускай сталіцы.