Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/10/984368_12345/
Дата раздрукоўкі: 20.11.2019 02:11
10.12.2018 12:26 Грамадства

Праверка паведамлення аб замініраванні плошчы Незалежнасці павінна завяршыцца да 13.00

Мінск, 10 снежня. Праца ГЦ "Сталіца" адновіцца ў 13.00. Адпаведная інфармацыя размешчаная на дзвярах цэнтра. Пры гэтым гандлёвыя аб'екты, размешчаныя ў падземным пераходзе, які вядзе на плошчу Незалежнасці, працягваюць працу.

Каля педагагічнага ўніверсітэта стаіць сапёрная машына, але саміх сапёраў на плошчы Незалежнасці не відаць. Людзей туды па-ранейшаму не пускаюць. Метро і наземны грамадскі транспарт у раёне плошчы працуюць у звычайным рэжыме.

Паводле звестак ГУУС Мінгарвыканкама, у 9.42 у аператыўна-дзяжурную службу ўпраўлення паступіў званок ад невядомага, які паведаміў аб замініраванні плошчы. На месца тут жа выехалі супрацоўнікі міліцыі і сапёрна-тэхнічнай групы ўнутраных войскаў, была праведзеная эвакуацыя людзей.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН