Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/10/984379_12345/
Дата раздрукоўкі: 20.11.2019 02:14
10.12.2018 12:54 Грамадства

Паведамленне аб мініраванні на плошчы Незалежнасці не пацвердзілася

Мінск, 10 снежня. Інфармацыя аб мініраванні на плошчы Незалежнасці ў Мінску не пацвердзілася, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Званок ад невядомага, які паведаміў аб замініраванні плошчы, паступіў у аператыўна-дзяжурную службу ГУУС у 9.42. "Тэрмінова на згаданае месца выбылі супрацоўнікі міліцыі і сапёрна-піратэхнічнай групы ўзрыватэхнічнага цэнтра ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь. Тэрыторыя пл. Незалежнасці была ачэпленая, людзі з гэтага ўчастка былі эвакуяваныя. Была праведзеная праверка на прадмет выяўлення безгаспадарных прадметаў і выбуховых рэчываў. Прадметаў, якія ўяўляюць небяспеку, не знойдзена", — гаворыцца ў паведамленні.

У гэты момант праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па ўсталяванні асобы, якая патэлефанавала.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН