Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/10/984389_12345/
Дата раздрукоўкі: 19.09.2019 09:19
10.12.2018 13:33 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША патаннеў больш чым на капейку на першых таргах тыдня

Мінск, 10 снежня. 10 снежня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0018 рубля (0,07%) і склаў 2,4235 рубля.

Курс долара ЗША зменшыўся на 0,0116 рубля (0,54%) і склаў 2,1213 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0146 рубля (0,46%) і склаў 3,2040 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Нафта падаражэла ў панядзелак раніцай на фоне дамоўленасці АПЕК аб скарачэнні здабычы. Да поўдня бараль маркі Brent каштаваў каля 61,5 долара ЗША.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 0,6811 рубля і склаў 66,2416 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН