Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/10/984397_12345/
Дата раздрукоўкі: 20.11.2019 03:04
10.12.2018 13:55 Грамадства

СК распачаў крымінальную справу па факце непраўдзівага паведамлення аб мініраванні на плошчы Незалежнасці

Мінск, 10 снежня. Па факце паведамлення аб мініраванні на плошчы Незалежнасці распачатая крымінальная справа па артыкуле "Загадзя непраўдзівае паведамленне аб небяспецы", паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

"Ва ўзаемадзеянні з ГУУС Мінгарвыканкама ўстаноўленая асоба, якая тэлефанавала, — гэта жанчына 1963 года нараджэння без пэўнага роду заняткаў, — гаворыцца ў паведамленні. — Па месцы яе жыхарства ў кватэры (Заводскі раён Мінска) цяпер таксама праводзіцца агляд. Высвятляюцца ўсе абставіны, удакладняецца факт знаходжання жанчыны на прафілактычных уліках ва ўстановах аховы здароўя".

Званок ад невядомага, які паведаміў пра мініраванне плошчы, паступіў у аператыўна-дзяжурную службу ГУУС у 9.42. "Тэрмінова на згаданае месца выбылі супрацоўнікі міліцыі і сапёрна-піратэхнічнай групы ўзрыватэхнічнага цэнтра ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь. Тэрыторыя пл. Незалежнасці была ачэпленая, людзі з гэтага ўчастка былі эвакуяваныя. Была праведзеная праверка на прадмет выяўлення безгаспадарных прадметаў і выбуховых рэчываў. Прадметаў, якія ўяўляюць небяспеку, не знойдзена", — паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН