10.12.2018 15:23 Палітыка, Эканоміка
Беларусь плануе стварыць у Судане шматпрофільнае машынабудаўнічае зборачнае прадпрыемства
Мінск, 10 снежня. Беларусь і Судан дамовіліся пашырыць супрацоўніцтва ў мэтах павышэння ўзроўню двухбаковых адносін і ўмацавання партнёрства. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве кіраўнікоў дзвюх дзяржаў Аляксандра Лукашэнкі і Амара Хасана Ахмеда аль-Башыра, падпісанай 10 снежня па выніках перамоў у Мінску, паведамляе прэс-служба беларускага прэзідэнта.
Бакі пагадзіліся аказваць узаемную падтрымку ў рамках міжнародных арганізацый, у тым ліку ў ААН і Руху недалучэння, у адпаведнасці з міжнароднымі ініцыятывамі па рэагаванні на пагрозы і выклікі сучаснасці.
Лукашэнка і аль-Башыр пацвердзілі важнасць развіцця гандлёва-эканамічных адносін, узаемадзеяння ў прамысловай сферы, вытворчасці прадукцыі машынабудавання і сельскай гаспадаркі.
У мэтах удасканалення прамысловай базы Судана ў гэтай краіне будзе створана шматпрофільнае машынабудаўнічае зборачнае прадпрыемства па вытворчасці трактароў Belarus, грузавых аўтамабіляў "МАЗ" і тэхнікі "Гомсельмаш". У рамках рэалізацыі праекта беларускі бок забяспечыць падрыхтоўку суданскіх спецыялістаў і перадачу суданскаму боку адпаведных тэхналогій. Будуць прыняты сумесныя меры па лакалізацыі вытворчасці.
У сваю чаргу ўрад Судана прыме неабходныя меры па падтрымцы праекта стварэння шматпрофільнага машынабудаўнічага зборачнага прадпрыемства.
Урад Судана таксама акажа садзейнічанне завяршэнню працэдур па стварэнні сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці мясной і малочнай прадукцыі, кармоў, вырошчванні гародніны і расады па беларускіх тэхналогіях.
Лукашэнка і аль-Башыр выказалі задавальненне прагрэсам у рэалізацыі беларускім бокам праекта па здабычы золата. Бакі таксама дамовіліся прымаць неабходныя захады па забеспячэнні рэалізацыі праектаў у энергетыцы і нафтавай сферы Судана.
У заяве адзначана важнасць пашырэння супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, уключаючы выпрацоўку механізмаў прыцягнення і накіравання грамадзян Судана для навучання ў беларускія ўстановы адукацыі, заахвочванне студэнцкіх абменаў, стварэнне сумесных факультэтаў па прыярытэтных спецыяльнасцях.
Аль-Башыр запрасіў Лукашэнку наведаць Судан.
Сёння таксама падпісаны шэраг дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах. У іх ліку міжурадавае пагадненне аб адмене візавых патрабаванняў для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў, пагадненне паміж урадамі аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненнi да падаткаў на даходы. Заключана міжурадавае пагадненне аб абмене інфармацыяй у падатковай сферы, пагадненне аб узаемнай прававой дапамозе па крымінальных справах, аб узаемнай прававой дапамозе па грамадзянскіх і эканамічных справах, міжурадавае пагадненне аб выдачы. Бакі таксама падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве ў прамысловай сферы і заключылі некалькі канкрэтных дамоўленасцяў па пастаўках сельгастэхнікі.
Акрамя таго, падпісана пагадненне паміж дзвюма краінамі аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах, а таксама пратакол абмену ратыфікацыйнымі граматамі дагавора аб дружалюбных адносінах і супрацоўніцтве.