Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/11/984537_12345/
Дата раздрукоўкі: 11.12.2019 23:35
11.12.2018 14:02 Грамадства

Ілжэсвятар у Мінску завалодаў грашовымі сродкамі грамадзян больш як на 49 тысяч рублёў

Мінск, 11 снежня. У Мінску завершана расследаванне крымінальнай справы аб ілжэсвятару, паведамляе Следчы камітэт.

Паводле дадзеных следства, 49-гадовы раней судзімы выхадзец з Брэсцкай вобласці з 2016 па 2018 гады называўся святаром праваслаўнай царквы. Мужчына завалодаў грашовымі сродкамі грамадзян на агульную суму больш як 49 тысяч рублёў, загадзя не маючы намеру іх аддаваць. Грошы ён атрымліваў пад маркай набыцця царкоўных свечак для правядзення набажэнства, правядзення абраду асвячэння жылля, ажыццяўлення ахвяраванняў, развіцця камерцыйнай дзейнасці.

Устаноўлена, што насамрэч мужчына святаром не з'яўляўся. Для таго, каб увайсці ў давер, абвінавачваны выкарыстоўваў царкоўнае адзенне і начынне.

Следчымі дапытана больш за 30 чалавек, накладзены арышт на маёмасць. Усяго ўстаноўлена 12 эпізодаў злачыннай дзейнасці.

Мужчыну выстаўленае абвінавачванне ў махлярстве, учыненым у асабліва буйным памеры, ён утрымліваецца пад вартай.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН