Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/11/984550_12345/
Дата раздрукоўкі: 17.01.2021 09:04
11.12.2018 13:40 Палітыка

Мясніковіч: Захаду трэба адыходзіць ад спецдакладчыкаў па Беларусі

Мінск, 11 снежня. Краінам Захаду неабходна больш актыўна выходзіць на прамыя кантакты з Беларуссю і адмовіцца ад інстытутаў ўпаўнаважаных асоб па сітуацыі ў краіне, заявіў журналістам у Менску 11 снежня старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.
"Мы вельмі актыўна займаемся працай з калегамі з іншых парламентаў з тым, каб развіваць двухбаковыя кантакты і максімальна адыходзіць ад так званых спецдакладчыкаў, якіх-небудзь спецыяльных камісій", — сказаў ён.

"Калі ідзе праца непасрэдна на двухбаковай аснове, з'яўляецца больш магчымасцяў для таго, каб нешта запазычыць і данесці непасрэдна аб'ектыўную сітуацыю ў нашай краіне", — дадаў Мясніковіч.

Паводле яго слоў, "не заўсёды даводзіцца бачыць аб'ектыўныя ацэнкі тых ці іншых дзеянняў, якія выходзяць з вуснаў спецыяльных або нейкіх упаўнаважаных службовых асоб таго ж Савета Еўропы ці, дапусцім, у Бруселі".

Мясніковіч звярнуў увагу на рэгулярную працу беларускага парламента з Саветам Еўропы. "Я лічу, што калі будзе давер, будуць справы. А калі ёсць пэўныя сумневы ў дзеяннях таго ці іншага боку — гэта тармозіць прагрэс. Мы адкрытыя, не саромеемся вучыцца чамусьці, але і паказваем тое, над чым працуем", — сказаў на заканчэнне Мясніковіч.

Цяпер пасада спецыяльнага дакладчыка па Беларусі ёсць у структуры ААН. Афіцыйны Мінск з гэтым катэгарычна не згодны і адмаўляецца супрацоўнічаць са спецдакладчыкам.

Да чэрвеня 2017 года пасада спецдакладчыка па Беларусі існавала таксама ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. Пасля завяршэння мандата Андрэа Рыгоні камітэт па палітычных пытаннях ПАСЕ не прымаў рашэння па пытанні аб прызначэнні спецдакладчыка.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2021 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239