Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/11/984560_984561/
Дата раздрукоўкі: 30.03.2020 07:48
11.12.2018 16:05 Грамадства

МУС: З пачатку года ў Беларусі канфіскавана 700 кг псіхаактыўных рэчываў

Мінск, 11 снежня. З пачатку года ў Беларусі канфіскавана 700 кг псіхаактыўных рэчываў, паведамляе прэс-служба МУС.

675 кг склалі наркатычныя сродкі, 35 кг — псіхатропныя рэчывы.

Часцей за ўсё аператыўнікі канфіскоўвалі гашыш (больш за 360 кг), марыхуану (260 кг) і макавую саломку (больш за 50 кг).

Сярод псіхатропных рэчываў у спісе канфіскаванага лідзіруюць альфа-PVP (больш за 15 кг) і амфетамін (каля 4 кг).

Супрацоўнікі наркакантролю спынілі дзейнасць 6 падпольных наркалабараторый, выявілі 39 памяшканняў, якія былі спецыяльна прыстасаваныя і абсталяваны для вырошчвання раслін з утрыманнем наркотыкаў.

Акрамя таго, з пачатку года былі канфіскаваныя 257 кг насення маку і 865 кг некурыльнага тытунёвага вырабу насвай.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН