Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/11/984572_984573/
Дата раздрукоўкі: 09.12.2019 11:43
11.12.2018 16:11 Спорт, Палітыка

Лукашэнка выступае за зняцце абмежаванняў у Расіі на ўдзел беларускіх спартсменаў у гульнявых відах спорту

Мінск, 11 снежня. Аляксандр Лукашэнка выступае за зняцце абмежаванняў у Расіі на ўдзел беларускіх спартсменаў у гульнявых відах спорту. Пра гэта ён заявіў 11 снежня на сустрэчы з міністрам спорту Расіі Паўлам Калабковым.

"Я дзякую вам, што ў нас ёсць рух у прыраўноўванні беларусаў да расіян, каб тут не было адрозненняў, — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта. — Па хакеі быццам бы вырашылі праблему, але, я думаю, трэба рухацца і па іншых відах спорту . Я неяк прэзідэнту (Уладзіміру Пуціну. — БелаПАН.) казаў, што нам не трэба баяцца, што будуць думаць іншыя дзяржавы. Калі яны хочуць мець роўныя правы, трэба ўступаць у Саюз Беларусі і Расіі".

Лукашэнка адзначыў поспехі расійскіх спартсменаў на апошніх міжнародных стартах і прызнаўся, што, калі на спаборніцтвах не выступаюць беларусы, то заўсёды перажывае за каманду Расіі. "Вы проста малайцы, па-руску зубы сціснулі і бартанулі нарвежцаў нават у лыжных відах спорту. Дай бог, каб у лыжнікаў так далей было, як на гэтых першых этапах", — сказаў ён.

На сустрэчы таксама абмяркоўвалася супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў частцы выкарыстання спартыўных аб'ектаў абедзвюх краін для падрыхтоўкі спартсменаў, у тым ліку да летніх Алімпійскіх гульняў у Японіі. Лукашэнка падкрэсліў, што расійскія атлеты пры неабходнасці заўсёды могуць трэніравацца ў Беларусі.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН