Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/11/984587_984588/
Дата раздрукоўкі: 11.12.2019 23:44
11.12.2018 17:32 Грамадства

У Наваполацку пры рамонце ў дзяржуніверсітэце загінуў рабочы

Мінск, 11 снежня. У Наваполацку падчас рамонтных работ корпуса Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па вуліцы Блахіна загінуў рабочы, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.

Паводле папярэдняй інфармацыі, пры ажыццяўленні дэмантажу парэнчаў лесвічных пралётаў работнікі скідалі іх з чацвёртага паверху на зямлю праз акно, не пераканаўшыся ў бяспецы.

У выніку работнік 1964 года нараджэння, які знаходзіўся ўнізе, быў траўмаваны элементам парэнчаў і памёр на месцы.

На месца здарэння накіраваная следча-аператыўная група.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН