12.12.2018 12:39 Палітыка
У КПЧ ААН зарэгістраваныя новыя скаргі беларускіх журналістаў аб парушэннях права на свабоду слова
Мінск, 12 снежня. У Камітэце па правах чалавека ААН зарэгістраваныя новыя скаргі беларускіх журналістаў аб парушэннях права на свабоду слова.
Як паведамляе сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў, паведамленні аб рэгістрацыі скаргаў атрымалі журналісты-фрылансары з Глыбокага (Віцебская вобласць) Таццяна Смоткіна і Зміцер Лупач, а таксама праваабаронца Павел Левінаў, які прадстаўляе іх інтарэсы.
КПЧ ААН накіраваў уладам Беларусі запыт для каментароў па скаргах.
Індывідуальны зварот аб парушэнні правоў Смоткінай быў накіраваны ў КПЧ ААН 29 жніўня 2018 года. Журналістка была аштрафаваная на 735 рублёў 31 мая рашэннем Докшыцкага раённага суда па арт. 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (незаконны распаўсюд і выраб прадукцыі СМІ). Падставай паслужыў артыкул на сайце "Беларускага Радыё Рацыя". Смоткіна лічыць штраф неправамерным.
Зварот Лупача быў накіраваны ў КПЧ ААН 7 лістапада 2018 пасля таго, як суд Браслаўскага раёна аштрафаваў яго на 882 рублі па арт. 22.9 КоАП за сюжэт на польскім тэлеканале "Белсат".
Прэс-служба БАЖ адзначае, што ў глыбоцкіх журналістаў у КПЧ ААН зарэгістраваныя ўжо па дзве скаргі на парушэнне Беларуссю іх права на свабоду слова.