Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/12/984754_984755/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 16:14
12.12.2018 15:00 Грамадства

Грузчыкі падазраюцца ў крадзяжы васьмі квадракоптараў у Нацыянальным аэрапорце Мінск

Мінск, 12 снежня. Следчыя высвятляюць акалічнасці крадзяжу квадракоптараў са склада лагістычнага цэнтра Нацыянальнага аэрапорта Мінск, паведамляе прэс-служба СК.

У ходзе следства ўстаноўлена, што 28-гадовы і 43-гадовы мужчыны, грузчыкі транспартна-лагістычнага цэнтра, 21 лістапада выкралі восем квадракоптараў, што захоўваліся там і належаць іншай юрыдычнай асобе. Затым вывезлі іх за тэрыторыю аэрапорта і прадалі. Кошт выкрадзенай маёмасці большы за 6 тысяч рублёў.

Мужчыны затрыманыя супрацоўнікамі Мінскага аддзела ўнутраных спраў на паветраным транспарце.

Дзеянні падазраваных кваліфікаваныя па ч. 3 арт. 205 (крадзеж) Крымінальнага кодэкса.

Следчымі праводзяцца дзеянні па замацаванні доказаў, канфіскавана выкрадзеная маёмасць, расследаванне крымінальнай справы працягваецца.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН