Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/12/984773_984774/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 16:14
12.12.2018 16:22 Палітыка, Грамадства

У Беларусі з чарговым прэс-турам знаходзіцца вялікая група расійскіх журналістаў

Мінск, 12 снежня. У Беларусі з чарговым прэс-турам знаходзіцца вялікая група прадстаўнікоў расійскіх рэгіянальных і федэральных СМІ і блогераў.

Гэта ўжо чатырнаццаты такі прэс-тур, арганізаваны беларускім бокам. Ён будзе доўжыцца з 11 па 14 снежня. Расійскія журналісты наведаюць Мінск, а таксама Мінскую і Віцебскую вобласці, паведамляе сайт пасольства Беларусі ў РФ.

У першы дзень удзельнікі прэс-тура наведалі Сафійскі сабор і Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр, а таксама Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт і Полацкі малочны камбінат. У Наваполацку яны азнаёміліся з прадпрыемствамі "Нафтан" і "ЛЛК-Нафтан", музеем гісторыі і культуры горада.

У праграме на 12 снежня — наведванне Мінскага завода колавых цягачоў, прадпрыемстваў "Амкадор" і "Штадлер Мінск", агракамбіната "Дзяржынскі" і Цэнтра экалагічнага турызму ў Станькаве.

На 13 снежня запланавана наведванне Парку высокіх тэхналогій, спарткомплексу "Мінск-Арэна", а таксама сустрэчы з міністрам спорту і турызму Беларусі Сяргеем Кавальчуком і дырэктарам фонду II Еўрапейскіх гульняў Георгіем Катуліным.

Аб праграме апошняга дня прэс-тура пакуль не паведамляецца. У мінулыя гады візіты расійскіх журналістаў нярэдка завяршаліся працяглымі прэс-канферэнцыямі Аляксандра Лукашэнкі.
Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН