Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/12/984774_984775/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 17:04
12.12.2018 16:33 Грамадства

У пункце пропуску "Весялоўка" на мяжы з Украінай у беларуса канфіскаваныя пісталет і патроны

Мінск, 12 снежня. Памежнікі канфіскавалі ў беларуса, які вяртаўся з Украіны, пісталет і патроны.

Як паведамляе прэс-служба Дзяржпагранкамітэта, ноччу 11 снежня ў пункце пропуску "Весялоўка" на беларуска-ўкраінскай мяжы афармленне на ўезд у Беларусь праходзіў аўтамабіль "Рэно" з беларускімі нумарамі. Падчас агляду кіроўцы з прымяненнем тэхнічных сродкаў пагранічнага кантролю пад яго верхняй вопраткай быў знойдзены загорнуты ў поліэтыленавы пакет прадмет, знешне падобны па форме на пісталет.

Са слоў 56-гадовага грамадзяніна Беларусі, у скрутку знаходзіўся 9-міліметровы пісталет маркі Luger P-08. Таксама ў мужчыны пад адзеннем выяўлены схаваныя і шчыльна спакаваныя яшчэ два прадметы, якія аказаліся састаўнымі часткамі іншай стралковай зброі.

У ходзе далейшага агляду транспартнага сродку, сумесна з супрацоўнікамі мытні, пад капотам за рухавіком была выяўленая скрынка, у якой знаходзілася 20 патронаў да пісталета.

Усе прадметы канфіскаваныя супрацоўнікамі мытні для правядзення экспертызы. Па гэтым факце праводзіцца далейшы разбор.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН