Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/12/13/984873_558822/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2019 10:23
13.12.2018 13:40 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША патаннеў, еўра і расійскі рубель падаражэлі на біржы

Мінск, 13 снежня. 13 снежня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, аслабеў — да еўра і расійскага рубля.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0051 рубля (0,21%) і склаў 2,4136 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0066 рубля (0,31%) да 2,1204 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0012 рубля (0,04%) і склаў 3,2021 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Блізу поўдня бараль маркі Brent каштаваў прыблізна 60 долараў ЗША.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 0,1675 рубля і склаў 66,2550 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН